Источник: svaboda.org
Менская інтэрнэт-крама «Vimpex sport» прапануе спартовы тавар зь беларускамоўным афармленьнем.
Жыхар Берасьцейшчыны Ігар распавёў Свабодзе, што быў прыемна зьдзіўлены, калі замоўленыя праз гэтую інтэрнэт-краму ролікавыя канькі прыйшлі ва ўпакоўцы, аформленай цалкам па-беларуску:
«Там іншых моваў нават няма, інструкцыя па карыстаньні цалкам перакладзеная на беларускую, толькі малюнкі зь некаторымі надпісамі па-ангельску ўстаўленыя».
Супрацоўнік інтэрнэт-крамы пракамэнтаваў Свабодзе, што беларускамоўнае афармленьне — палітыка фірмы:
Кітайскія ролікавыя канькі ўпакаваныя па-беларуску
«Так, дырэктар у нас так настойвае. Стараецца ўсю інфармацыю па магчымасьці на беларускай мове рабіць. Перакладаем самі, проста ў сацыяльных сетках просім, каб некаторыя словы, якія „пад пытаньнем“, людзі падказалі, як правільна перакласьці. Можа, там нейкія памылкі і могуць быць, але мы стараемся ўсё ўдакладняць. Стараемся дадаваць на скрынкі беларускі арнамэнт — людзям падабаецца. Быў толькі аднойчы канфуз у часе прыёму ў краме, калі папыталіся, чаму мы па-ўкраінску пішам. То растлумачылі, што гэта не ўкраінская, а родная, беларуская».
Кітайскія ролікавыя канькі ўпакаваныя па-беларуску
Сайт інтэрнэт-крамы аформлены цалкам па-расейску. Супрацоўнік растлумачыў гэта тым, што расейскамоўны сайт лепей шукаецца праз пошукавікі, таму пакуль беларускамоўнай вэрсіі ня мае.
Кітайскія ролікавыя канькі ўпакаваныя па-беларуску
Кітайскія ролікавыя канькі ўпакаваныя па-беларуску